Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пскоўскай вобласьці, каля мяжы зь Беларусьсю, дроны атакавалі нафтаправод «Транснафты»


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Станцыя «Транснафты» ў Маскоўскай вобласьці
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Станцыя «Транснафты» ў Маскоўскай вобласьці

Выбух адбыўся раніцай у Невельскім раёне Пскоўскай вобласьці паблізу вёскі Літвінава, заявіў губэрнатар рэгіёну Міхаіл Вядзернікаў.

Паводле яго, атаку зьдзейсьнілі два бесьпілётнікі. У выніку яе пашкоджаны адміністрацыйны будынак нафтаправода, ніхто не пацярпеў, напісаў губэрнатар у сваім тэлеграм-канале.

Паводле зьвестак тэлеграм-канала Baza, каля 5-ай гадзіны раніцы дроны ўпалі на тэрыторыі нафтаперапамповачнай станцыі «Транснафты» і ўзарваліся. У выніку былі пашкоджаныя фасады і шкленьні трох адміністрацыйных будынкаў.

Вёска Ліцвінава Пскоўскай вобласьці знаходзіцца менш чым у 20 кілямэтрах ад межаў зь Беларусьсю і Латвіяй.

  • Пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну дроны неаднаразова атакавалі нафтавыя аб’екты ў анэксаваным Крыме і на тэрыторыі Расеі. У лістападзе 2022 года дроны атакавалі нафтасховішчы ў Бранскай і ў Арлоўскай абласьцях, у лютым 2023 году пасьля ўдару бесьпілётнікамі загарэлася нафтабаза ў Туапсэ.
  • 4 траўня на тэрыторыі Навашахцінскага завода нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласьці выбухнуў бесьпілётнік.
  • 3 траўня ў Краснадарскім краі загарэўся рэзэрвуар з нафтапрадуктамі на базе кампаніі «Таманьнефтегаз». Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Вална, побач зь ім знаходзіцца порт Тамань, а таксама нафтаналіўны тэрмінал і сховішча. Прычынай пажару, імаверна, стала падзеньне бесьпілётніка.
  • 29 красавіка ў Севастопалі ў анэксаваным Расеяй Крыме пасьля выбуху загарэліся некалькі рэзэрвуараў з палівам. Прызначаны Расеяй губэрнатар горада Міхаіл Разважаеў заявіў, што тэрыторыя нафтасховішча ў Казацкай бухце атакавалі дроны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG