На тэрыторыі Навашахцінскага завода нафтапрадуктаў у Растоўскай вобласьці ў ноч на 4 траўня выбухнуў бесьпілётнік. Аб гэтым паведаміў губэрнатар рэгіёну Васіль Голубеў.
Па словах чыноўніка, дрон урэзаўся ў канструкцыю міжцэхавай эстакады. Пажар, які ўзьнік у выніку выбуху, патушылі службы прадпрыемства. Ахвяр і пацярпелых няма.
Новашахцінскі завод ужо падвяргаўся нападу бесьпілётнікаў летась у чэрвені. Тады ў выніку выбуху ўзьнік пажар плошчай 50 квадратных мэтраў.
Яшчэ адзін пажар адбыўся ў Краснадарскім краі. Там, як мяркуецца, з-за падзеньня бесьпілётніка загарэўся рэзэрвуар Ільскага нафтаперапрацоўчага заводу. Да раніцы пажар быў патушаны. Паводле зьвестак «Базы», усяго ў атацы ўдзельнічалі чатыры беспілотнікі.
- Напярэдадні ў Краснадарскім краі загарэўся рэзэрвуар з нафтапрадуктамі на базе кампаніі «Таманьнефтегаз». Інцыдэнт адбыўся ў пасёлку Вална, побач зь ім знаходзіцца порт Тамань, а таксама нафтаналіўны тэрмінал і сховішча. Прычынай пажару стала падзеньне беспілотніка, пра гэта з спасылкай на ананімную крыніцу паведаміла дзяржагенцтва ТАСС, а таксама некалькі тэлеграм-каналаў. Мясцовыя ўлады прычыны ўзгараньня не камэнтуюць.
- 29 красавіка ў Севастопалі ў анэксаваным Расеяй Крыме пасьля выбуху загарэліся некалькі рэзэрвуараў з палівам. Прызначаны Расеяй губэрнатар горада Міхаіл Разважаеў заявіў, што тэрыторыя нафтасховішча ў Казацкай бухце атакавалі беспілотныя лятальныя апараты.
- Пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну беспілотнікі неаднаразова атакавалі аб’екты ў анэксаваным Крыме і на тэрыторыі Расеі. У лютым 2023 года пасьля ўдару беспілотнікамі загарэлася нафтабаза ў Туапсэ, у лістападзе 2022 года дроны атакавалі нафтасховішчы ў Бранскай і ў Арлоўскай абласьцях.