Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На падставе санкцый супраць Беларусі і Расеі ў Літве замарозілі маёмасьць на 80 мільёнаў эўра


Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў у Вільні 21 траўня 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў у Вільні 21 траўня 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

На падставе ўведзеных у дачыненьні да Беларусі і Расеі санкцый у Літве замарозілі маёмасьць 15 кампаній і адной фізычнай асобы, паведамляе Delfi.lt са спасылкай на Службу расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў (FNTT) Літвы.

Паводле папярэдніх зьвестак, сукупны кошт замарожанай маёмасьці складае сама меней 80 млн эўра.

Паводле намесьніка кіраўніка FNTT Аўдруса Валейкі, большая частка субʼектаў, чыю маёмасьць замарозілі, абскардзілі гэтае рашэньне ў судзе.

Валейка падкрэсьліў, што бóльшую праблему для Літвы ўяўляе працяг бізнэс-кантактаў паміж Захадам і Расеяй, бо пад санкцыямі знаходзяцца пэўныя тавары, але ў цэлым гандаль не забаронены, таму ў Расею з Эўропы па-ранейшаму могуць трапляць, сярод іншых, тавары падвойнага прызначэньня.

  • З 2020 году Захад увёў у дачыненьні да Беларусі мноства абмежавальных захадаў: за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе і жорсткае падаўленьне пасьлявыбарчых пратэстаў, прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair і арышт Рамана Пратасевіча і Соф'і Сапегі, якія ляцелі на ім, штучна створаны міграцыйны крызіс на мяжы з краінамі Эўразьвязу, і ўрэшце — за дапамогу Расеі ў ваеннай агрэсіі.
  • 26 сакавіка Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль заявіў, што Эўразьвяз «гатовы адказаць далейшымі санкцыямі» на разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі. Тым часам новыя эўрасанкцыі супраць Менску захрасьлі: шэраг эўрапейскіх краінаў намагаюцца пераканаць Эўракамісію ў неабходнасьці паслабіць санкцыі ў дачыненьні да афіцыйнага Менску, у прыватнасьці зьняць іх з вытворцаў угнаеньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG