Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зь Нямеччыны ў Вялікую Брытанію празь Беларусь». Літва ня будзе прапускаць грузы, калі яны ідуць па нелягічных маршрутах


Беларускія цягнікі. Ілюстрацыйнае фота
Беларускія цягнікі. Ілюстрацыйнае фота

Літоўская мытня ўзмоцніць кантроль за экспартам і транзытам тавараў, якія ідуць у трэція краіны празь Беларусь і Расею. Літва зазначае, што некаторыя маршруты выглядаюць нелягічна, піша delfi.lt.

Мытнікі ў Літве фіксуюць усё больш спробаў транспарціроўкі тавару па дзіўных маршрутах. Напрыклад, са Славаччыны ці Чэхіі ў Турцыю празь Літву, Беларусь ці Расею, хаця ёсьць і больш кароткі шлях. Або зь Нямеччыны ці Эстоніі ў Вялікабрытанію ці Паўднёвую Карэю, Тайлянд і ААЭ празь Літву і Беларусь.

Мытнікі падазраюць, што такія грузы прызначаюцца для Расеі, а дзіўныя маршруты зьяўляюцца спробай абысьці санкцыі. Літоўскі бок папярэджвае, што ня будзе прапускаць грузы, калі яны ідуць па нелягічных або эканамічна невыгодных маршрутах, і будзе рэкамэндаваць перавозчыкам выбраць іншы маршрут.

27 красавіка стала вядома, што ў Літве плянуюць абмежаваць уезд праз два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю ад таго, што там няма рэнтгенаўскіх апаратаў для пошуку кантрабанды. Памежныя пераходы будуць працаваць толькі для легкавых машын у дзённы час.

Размова ідзе аб пунктах пропуску Цьверач (Цьвярачус) і Шумск (Шумскас) на мяжы зь Беларусьсю (сумежныя пункты — Відзы і Лоша). Паколькі яны не абсталяваныя рэнтгенаўскімі апаратамі, там бесьперашкодна праходзіць кантрабанда цыгарэт, схаваная ў пустых грузавіках, патлумачыў Жвіронас.

Пасля рэканструкцыі пераходу у Медніках абодва «праблемныя пункты» будуць прапускаць толькі легкавыя аўтамабілі і працаваць у дзённы час.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG