Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся законапраект аб апалчэнцах, які дае ім права прымяняць зброю і затрымліваць грамадзян


Затрыманьне ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Затрыманьне ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

У праекце закону дэкляруецца, што ўдзел у народным апалчэньні заснаваны на прынцыпах «добраахвотнасьці, законнасьці і гуманізму».

У банку законапраектаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі праект закону «Аб народным апалчэньні», які быў унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам міністраў.

У праекце закону даецца вызначэньне народнага апалчэньня: узброеныя фармаваньні, якія ствараюцца зь ліку грамадзян, што выказалі жаданьне ўзяць удзел у забеспячэньні ваеннага становішча на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Праект закону прадугледжвае, што добраахвотнікі, якія знаходзяцца ў атрадах апалчэньня, будуць мець правы:

  • прымяняць фізычную сілу,
  • прымяняць і выкарыстоўваць зброю на ўмовах і ў межах, устаноўленых заканадаўчымі актамі для вайскоўцаў, супрацоўнікаў ваенізаваных арганізацый, прыцягнутых да забесьпячэньня ваеннага становішча;
  • затрымліваць асоб, якія ўчынілі злачынства або адміністрацыйнае правапарушэньне, для перадачы ў органы, упаўнаважаныя ажыцьцяўляць крымінальны перасьлед або весьці адміністрацыйны працэс.

Асноўнай задачай апалчэньня названае аказаньне садзейнічаньня тэрытарыяльным органам унутраных спраў у выкананьні імі паўнамоцтваў пры забесьпячэньні ваеннага становішча, абароне ўласнасьці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

У кожным атрадзе будзе прызначацца камандзір і яго намесьнікі зь ліку добраахвотнікаў.

Іх кандыдатуры павінны быць узгодненыя з кіраўнікамі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бясьпекі.

У апалчэньне ня будуць залічаныя грамадзяне:

  • якія адбываюць пакараньне ў выглядзе арышту, абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пазбаўленьня волі на пэўны тэрмін або пажыцьцёвага пазбаўленьня волі;
  • у дачыненьні да якіх прыменена мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту або хатняга арышту;
  • у адносінах да якіх прынята рашэньне аб інтэрнаваньні;
  • прызнаныя ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі;
  • якія маюць захворваньні або фізычныя недахопы, пры наяўнасьці якіх проціпаказана валоданьне зброяй.

27 траўня кіраўнік Мінабароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, што з улікам «нэгатыўнага ўкраінскага досьведу» Лукашэнка паставіў задачу стварыць народнае апалчэньне. У выпадку ваенных дзеяньняў, паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэньня «могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзэрвай для тэрытарыяльнай абароны».

Паводле разьлікаў Міністэрства абароны, у народнае апалчэньне могуць увайсьці 100–150 тысяч чалавек. Пры гэтым у ведамстве не выключаюць, што добраахвотнікаў можа быць болей.

26 лютага старшыня Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што чальцам «народнага апалчэньня» выдадуць стралковую зброю.

У сакавіку Савет бясьпекі ўхваліў праект закону «Аб народным апалчэньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG