Як паведаміла @pozirkonline крыніца, якая пажадала застацца неназванай, такія пераводы практыкуюцца, бо «ўмовы ўтрыманьня ў Віцебску нашмат горшыя».
Раней зьявілася інфармацыя, што хірурга Міхаіла Пачкоўскага і ўроляга Паўла Стальмакова арыштавалі на 15 дзён за распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі.
Загадчыца аддзяленьня гінэкалёгіі Ірына Васільева і фэльчар хуткай дапамогі Натальля Первянёнак арыштаваныя на 10 дзён за «несанкцыяваны пікет». Вядома, што апошнюю судзілі за ўкраінскі сьцяг на аватары ў сацсетцы.
У Васільевай маці — інвалід першай групы, якая патрабуе догляду.
Спэцыяліст УГД Ала Стальмакова, у якой двое дзяцей, аштрафавалі на 100 базавых велічынь (3700 рублёў).
Ініцыятыва «Белыя халаты» паведамляла пра арышт на 15 дзён мэдсястры Сьвятланы Грыгаровіч. Артыкул не паведамляўся.
Затрыманні мэдработнікаў адбыліся пасьля выцеку са шпіталя інфармацыі пра экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта, палітвязьня Віктара Бабарыкі, які быў дастаўлены з калёніі ў цяжкім стане ў апэрацыйную лякарні. З 28 красавіка невядома, дзе ён.