Дата дня
23 траўня 2021 году ўлады Беларусі прымусова пасадзілі самалёт ірляндзкай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Атэнаў у Вільню. Беларускія спэцслужбы затрымалі пасажыраў рэйсу — аўтара тэлеграм-каналу «Беларусь головного мозга» і былога галоўнага рэдактара каналаў Nexta Рамана Пратасевіча і грамадзкую актывістку, грамадзянку Расеі Соф'ю Сапегу. Краіны Эўразьвязу, Украіна, шэраг іншых краінаў у адказ увялі санкцыі адносна авіязносінаў зь Беларусьсю.
6 траўня 2022 году Горадзенскі абласны суд пакараў Сапегу 6 гадамі калёніі агульнага рэжыму. Яе зьбіраюцца адправіць адбываць пакараньне ў Расею.
3 траўня 2023 году на працэсе над рэдактарамі каналаў Nexta Рамана Пратасевіча асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. 22 траўня было абвешчана, што Пратасевіч памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі.
Дзень у гісторыі
1618 — пратэстанцкая шляхта Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно праскай гарадзкой залі, што стала пачаткам Трыццацігадовай вайны ў Эўропе.
1761 — Шчучын атрымаў герб.
1910 — Янка Купала скончыў працу над паэмай «Курган».
1923 — у Менску адкрылася першая ашчадная каса.
1992 — У Лісабоне Беларусь, ЗША, Расея, Казахстан і Ўкраіна падпісалі пратакол да дамовы START 1 (аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў). Паводле пратаколу, уся ядзерная зброя на тэрыторыі Беларусі, Казахстану і Ўкраіны падлягала зьнішчэньню альбо пераводу пад кантроль Расеі.
У гэты дзень нарадзіліся
1707 — Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнаўца, стваральнік сыстэмы клясыфікацыі расьліннага і жывёльнага сьвету.
У памяці
1173 — Эўфрасіньня Полацкая, княжна, беларуская сьвятая.
1753 — Францішка Ўршуля Радзівіл, пісьменьніца і драматург з роду Вішнявецкіх. У 1725 годзе Францішка Ўршуля выйшла замуж за Міхала Казімера Рыбаньку і пераехала ў Нясьвіж. Там яна спрычынілася да пашырэньня асьветы, значна папоўніла замкавую бібліятэку, а таксама спрыяла аднаўленьню дзейнасьці Нясьвіскай друкарні.
1946 — Кастусь Езавітаў, беларускі палітычны, грамадзкі і вайсковы дзеяч, адзін з удзельнікаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, першы народны сакратар (міністар) унутраных справаў БНР.