Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна» і «Белыя халаты»: У Наваполацку прайшлі затрыманьні мэдыкаў гарадзкой лякарні, куды прывозілі Бабарыку


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У цэнтральнай гарадзкой бальніцы Наваполацку 17 траўня прайшлі масавыя затрыманьні лекараў, паведамляюць праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Як паведамляецца, сярод затрыманых называюцца хірург Міхаіл Пачкоўскі, уроляг Павел Стальмакоў, фэльчар хуткай дапамогі Натальля Першынёнак, доктар ультрагукавой дыягностыкі Ала Стальмакова, загадчыца аддзяленьня гінэкалёгіі Ірына Васільева.

Паводле зьвестак тэлеграм-канала, Пачкоўскаму і Стальмакову прысудзілі па 15 сутак, Першынёнак і Васільевай — па 10 сутак, Стальмаковай — штраф у 100 базавых велічынь.

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», іх справы разглядала судзьдзя Зінаіда Балаболава. Міхаіла, Паўла і Ірыну абвінавачвалі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), Натальлю і Алу — паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне).

Праваабарончы цэнтар «Вясна» адзначае, што ўсе лекары працуюць у бальніцы, куды прывозілі палітзьняволенага Віктара Бабарыку. Пра тое, дзе ён цяпер і ў якім стане, дагэтуль няма інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG