Сярод тых, каго прызналі палітычнымі зьняволенымі, 28 асобаў, якім выставілі абвінавачаньні, узялі пад варту і вынесьлі прысуды паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Сярод іх:
Мікіта Найдзёнаў, Анастасія Дулгеру, Дзьмітры Міцкевіч, Алена Міцкевіч, Уладзіслаў Дуброўскі, Ігар Буднік, Сяргей Дзешчыц, Дзяніс Нядбайнік, Ігар Сабалеўскі, Сьвятлана Сабалеўская, Паліна Пачапская, Вольга Колас, Паліна Савіч, Марыя Некрашэвіч, Тацяна Некрашэвіч, Злата Філіпенка, Ганна Гузава, Ірына Савіч, Сьвятлана Касінская, Мар’яна Хадасевіч, Валерыя Баяровіч, Дзьмітры Баяровіч, Віталь Прынесьлік, Уладзіслаў Адамушка, Вольга Мацкевіч, Юры Брэйва, Тацяна Радчанка, Аляксандар Захожы.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна пачытаць тут.
Па стане на 19 страўня у Беларусі прызналі 1525 палітвязьняў, гэта новы рэкорд у гісторыі краіны.