Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкалу ўнесьлі ў «тэрарыстычны сьпіс» КДБ, цяпер у ім больш за 300 беларусаў


Валер Цапкала. Архіўнае фота
Валер Цапкала. Архіўнае фота

КДБ абнавіў пералік асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Усяго ў сьпісе ўжо больш за 300 беларусаў.

Гэтым разам у «тэрарыстычны сьпіс» дадалі дзевяць чалавек, у тым ліку палітыка Валера Цапкалу, якога раней суд у Беларусі завочна пакараў 17 гадамі калёніі.

У пералік КДБ таксама ўнесьлі:

  • Дзьмітрыя Ўдалеева,
  • Радыёна Качаткова,
  • Сяргея Плешкуна,
  • Юрыя Сельвіча,
  • Дзьмітрыя Гудзева,
  • Максіма Драбніцу,
  • Дзьмітрыя Клімава,
  • Уладзімера Аўрамцава.

Што такое «тэрарыстычны сьпіс» КДБ

Пералік арганізацый і фізычных асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці, цяпер вядомы як «сьпіс тэрарыстаў», зьявіўся яшчэ ў 2011 годзе. Першапачаткова ён выкарыстоўваўся дзеля выкананьня міжнародных абавязаньняў у барацьбе з тэрарызмам і ў яго заносілі імёны тэрарыстаў, якіх шукалі на міжнародным узроўні.

Да 2020 году ў Беларусі там знаходзіліся толькі замежныя грамадзяне, але ўвосень 2020 году «сьпіс тэрарыстаў» улады пачалі выкарыстоўваць як рэпрэсіўны інструмэнт супраць іншадумцаў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1051 чалавек, зь іх 301 беларус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG