Прысудам заснавальніку крамы нацыянальнай сымболікі Symbal.by Паўлу Белавусу рэжым Лукашэнкі фактычна крыміналізуе беларускую мову, культуру і гісторыю, заявіла амбасада ЗША ў Менску.
«Жыве беларуская мова, жыве беларуская культура, жыве беларуская гісторыя. Жыве Беларусь!» — напісала дыпляматычнае прадстаўніцтва па-беларуску на сваёй старонцы ў Твітэры.
- 11 траўня судзьдзя Жанна Брысіна прызнала Белавуса, затрыманага ў лістападзе 2021 году, вінаватым па ч. 1 арт. 356 («здрада дзяржаве»), ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацбясьпецы Беларусі») і ч. 1 арт. 361-1 («кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем»).
- Акрамя 13 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, яна пакарала Белавуса штрафам у памеры 500 базавых велічыняў (18,5 тысячы рублёў).
- Збор сродкаў для сям'і Паўла Белавуса ўжо адкрыў фонд BySol.