Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акупацыйныя ўлады Запароскай вобласьці Ўкраіны заявілі пра «эвакуацыю» жыхароў каля лініі фронту


Горад Палогі ў Запароскай вобласьці Ўкраіны
Горад Палогі ў Запароскай вобласьці Ўкраіны

Акупацыйныя ўлады Запароскай вобласьці заявілі пра «эвакуацыю» жыхароў 18 населеных пунктаў, разьмешчаных каля лініі фронту.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў прызначаны Расеяй «выканаўца абавязкаў губэрнатара» Запароскай вобласьці Яўген Баліцкі.

Паводле слоў Баліцкага, будзе арганізаванае «часовае перамяшчэньне» жыхароў з 18 населеных пунктаў.

У першую чаргу, як сьцьвярджае Баліцкі, будуць вывезеныя дзеці з бацькамі, асобы сталага веку, людзі з інваліднасьцю і пацыенты лячэбных устаноў. Ён таксама ўдакладніў, што «часовае перамяшчэньне» жыхароў 18 населеных пунктаў «будзе арганізаванае ў межах рэгіёну».

«За апошнія некалькі дзён праціўнік узмацніў абстрэлы населеных пунктаў, разьмешчаных у непасрэднай блізкасьці да лініі баявога судакрананьня», — растлумачыў кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Запароскай вобласьці.

У той жа час, як паведамляе тэлеграм-канал «Рэальнае Запарожжа», у акупаваных Малачанскім і Такмацкім раёнах Запароскай вобласьці бацькі хаваюць дзяцей ад расейскіх салдат, якія праводзяць «перамяшчэньне» насельніцтва.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што эвакуаваных украінцаў спачатку вывезуць у акупаваны расейцамі Бярдзянск, а адтуль у Растоў-на-Доне. Тым, хто не жадае адпускаць дзяцей, расейскія вайскоўцы, па словах мясцовых жыхароў, пагражаюць пазбаўленьнем сацыяльных выплат.

Цяпер у 18 населеных пунктах жыхароў праз мэгафоны пераконваюць эвакувацца з прыфрантавых тэрыторый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG