Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі для палякаў цяпер найгоршае становішча ў сьвеце» — Канцылярыя прэзыдэнта Польшчы


Палитвязень Анджэй Пачобут.
Палитвязень Анджэй Пачобут.

2 мая ў Польшчы адзначаецца Дзень польскай дыяспары і палякаў замежжа. У гэты дзень сакратар Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Анджэй Дэра заявіў, што найгоршая сытуацыя для палякаў замежжа цяпер склалася ў Беларусі, бо там яны зазнаюць палітычны перасьлед.

Пра гэта піша «Наша ніва» са спысылкай на польскія СМІ.

Анджэй Дэра падкрэсьліў, што рэжым Лукашэнкі варожа ставіцца да польскай спадчыны, мэтанакіравана яе вынішчае:

«У Беларусі зьнішчаюцца польскія могілкі, разбураюцца магілы польскіх герояў. Цяпер гэта афіцыйная палітыка Беларусі. На гэты момант мы ня можам непасрэдна дапамагаць нашым суайчыньнікам, але мы намагаемся гэта рабіць па-іншаму, ня буду расказваць падрабязнасьці, каб дапамога не спынілася. Цяпер там у палякаў самая складаная сытуацыя».

Пачынаючы зь мінулага году ў Беларусі рэжым Лукашэнкі вядзе плянамернае зьнішчэньне ці апаганьваньне пахаваньняў польскіх жаўнераў часоў Другой сусьветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919–1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Варзяны, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурканты, а таксама ў горадзе Іўі.

Акрамя таго, улады арыштоўвалі і ўтрымлівалі ў зьняволеньні лідэраў непадкантрольнага дзяржаве Саюзу палякаў Беларусі. Адзін зь іх, журналіст Анджэй Пачобут, асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Таксама ў Беларусі фактычна зьнішчаная адукацыя на польскай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG