Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праект «Хуткая ўзаемадапамога» запусьціў сьвяточную акцыю #ПадзялісяСвятам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Актывісты праекту «Хуткая ўзаемадапамога» прапануюць усім ахвотным дапамагчы стварыць добры настрой напярэдадні Калядаў і Новага году.

«Бо для сьвята людзям патрэбныя іншыя людзі. Яны скажуць цёплыя словы, падораць падарункі, упрыгожаць дамы і вуліцы і, галоўнае, зьдзейсьняць цуды. Што гэта за сьвята без цудаў?», — лічаць актывісты ініцыятывы.

Яны прапануюць праз сайт svyata.hutka.help выбраць, «для каго стаць асабістым Дзедам Марозам і стварыць навагодняе чараўніцтва. Там таксама можна пачытаць гісторыі беларусаў і беларусак, якім зараз так не хапае сьвяточнага настрою і цудаў».

Сутнасьць акцыі, паводле праекту «Хуткая ўзаемадапамога», у тым, каб аб’яднацца са сваімі блізкімі і зрабіць навагоднія цацкі разам.

Што можна рабіць

  • Глядзець ролікі, у якіх расказваюць, як можна зрабіць упрыгажэньні для ялінкі ці кватэры.
  • Рабіць арыгамі паводле інструкцыяў. Гэта проста і весела дапаможа бавіць час з блізкімі і сябрамі.
  • Выкладваць фатаздымкі папяровых герояў у сацыяльных сетках з хэштэгам #ПадзялісяСвятам.
  • Данаціць сем’ям, якія сталі ахвярамі беларускага рэжыму ці былі вымушаныя ўцякаць спачатку зь Беларусі, а потым і з Украіны.
  • Па грашовую падтрымку ў «Хуткую ўзаемадапамогу» могуць зьвяртацца ня толькі пацярпелыя ад рэпрэсіяў падчас або пасьля выбараў 2020 году беларусы, але і актывісты, якія сталі двойчы ўцекачамі ў выніку нападу Расеі на Ўкраіну. Стваральнікі «Хуткай узаемадапамогі» адзначаюць, што гэта ня фонд, а праект, які наўпрост зьвязвае тых, каму патрэбна дапамога, і гатовых дапамагчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG