Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Офісу Ціханоўскай сышлі тры чалавекі, сярод іх дзьве сьпічрайтэркі


Аляксандра Логвінава, Наста Касьцюгова і Наста Рагатко, скрыншот з сайта Stratcomlab.org
Аляксандра Логвінава, Наста Касьцюгова і Наста Рагатко, скрыншот з сайта Stratcomlab.org

Аляксандра Логвінава, Наста Касьцюгова і Наста Рагатко запусьцілі новы праект — лябараторыю стратэгічнай камунікацыі StratComLab.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала кіраўніца аддзелу камунікацый Офісу Сьвятланы Ціханоўскай Наста Рагатко.

«Усім прывітаньне, у нас добрыя навіны. Мы нарэшце давялі да розуму даўнюю ідэю. Мы працягваем займацца тым жа, што і раней — дапамагаем фармаваць ідэі і расказваць іх людзям. Калі раней мы рабілі гэта ў рамках Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, то цяпер запускаем StratComLab — лябараторыю стратэгічнай камунікацыі, якая можа ўзмацніць увесь рух: палітычных актараў, ініцыятывы, некамэрцыйныя арганізацыі і мэдыя», — напісала Рагатко.

Таксама яна адзначае, што ад пачатку сакавіка больш не працуе ў Офісе, як і кіраўніца аддзелу па зьнешніх сувязях Аляксандра Логвінава, а таксама мэнэджар па стратэгічных камунікацыях Настасься Касьцюгова. Аднак усе працягваюць супрацоўнічаць з офісам.

Інфармацыя пра ўсіх іх прыбраная з сайту Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода зьвярталася па камэнтар да Насты Рагатко, але пакуль удзельніцы новага праекту вырашылі не выступаць у СМІ.

Вядома, што Рагатко і Касьцюгова былі сярод сьпічрайтэраў Ціханоўскай. Яны рыхтавалі зварот лідэркі дэмакратычных сілаў на Новы год, як у 2022 годзе, гэтак і ў 2023-м.

Наста Рагатко — у мінулым рэдактарка сайту Kyky.org. Настасься Касьцюгова працавала ў праектах «Улей», «МаеСэнс», да эміграцыі працавала брэнд-мэнэджарам у кампаніі «21vek.by».

Маці Настасьсі Касьцюговай — вядомая палітоляг, палітзьняволеная Валерыя Касьцюгова, яе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Аляксандра Логвінава апошнім часам была выканаўчым дырэктарам Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Менавіта яна сядзела побач зь Ціханоўскай на канфэрэнцыі «Новай Беларусі» ў Вільні.

Хто такая Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская — беларускі палітык, былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі. Цяпер знаходзіцца ў Літве.

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская
  • Сьвятлана Ціханоўская нарадзілася ў 1982 годзе ў Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць).
  • 15 траўня 2020 году пасьля адмовы Цэнтральнай выбарчай камісіі зарэгістраваць мужа Сьвятланы, зьняволенага лідэра кампаніі «Страна для жизни» блогера Сяргея Ціханоўскага, Сьвятлана ад свайго імя падала дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. 20 траўня яе групу зарэгістравалі. 29 траўня кіраўніка яе выбарчага штабу Сяргея арыштавалі зноў.
  • Кандыдаткай у прэзыдэнты Ціханоўскую зарэгістравалі 14 ліпеня 2020.
  • Пасьля арышту прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыкі і ўцёкаў за мяжу яшчэ аднаго прэтэндэнта Валера Цапкалы іх штабы аб’ядналіся з штабам Сьвятланы Ціханоўскай. Аб’яднаны штаб правёў пасьпяховую выбарчую кампанію з шматтысячнымі мітынгамі ў вялікіх і малых гарадах Беларусі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
  • Паводле афіцыйных зьвестак ЦВК, на выбарах Сьвятлана Ціханоўская набрала 10,09%, а Аляксандар Лукашэнка — 80,08%. Ціханоўская адмовілася прызнаць гэтыя вынікі і 10 жніўня асабіста накіравалася ў ЦВК, каб іх абскардзіць.
  • З ЦВК палітык не вярнулася. Сувязь зь ёю зьнікла, празь некалькі гадзін у вэстыбюлі ЦВК яна паведаміла, што «прыняла рашэньне» і зьехала ў невядомым кірунку. 11 жніўня стала вядома, што яна ў Літве. Былі апублікаваныя два відэазвароты Ціханоўскай, адзін зь якіх быў запісаны ў ЦВК пасьля размовы з двума высокапастаўленымі сілавікамі, у ім Ціханоўская заклікае дэманстрантаў не выходзіць на вуліцы. Кіраўніцтва Літвы 11 жніўня заявіла, што звароты Ціханоўская запісала пад ціскам і шантажом.
  • Празь некалькі дзён пасьля фактычнай «дэпартацыі» ў Літву Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што бярэ на сябе ролю «нацыянальнага лідэра».
  • 18 жніўня з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай у Беларусі была створаная Каардынацыйная рада для транзыту ўлады.
  • 10 верасьня 2020 Сэйм Літвы прагаласаваў за прызнаньне Сьвятланы Ціханоўскай абраным кіраўніком Беларусі.
  • Ад верасьня 2020 году Ціханоўская наведала з працоўнымі візытамі дзясяткі краін сьвету і сустрэлася зь іх лідэрамі. Сярод іх прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, высокі прадстаўнік ЭЗ Жузэп Бурэль, прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ды інш.
  • Сьвятлана Ціханоўская кантактавала з актыўнымі людзьмі ў Беларусі падчас пратэстаў 2020 і 2021 гадоў, прызначыла сваіх прадстаўнікоў для падтрыманьня лучнасьці з сацыяльнымі і прафэсійнымі групамі ў краіне.
  • Ціханоўская выступіла за правядзеньне ў Беларусі новых празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў пры міжнародным кантролі і актыўна заклікала міжнародную супольнасьць да ўдзелу ў арганізацыі перамоваў зь цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі.
  • За два гады Ціханоўская, яе штаб і зьвязаныя з ёй ініцыятывы дапамагалі палітвязьням, выступалі з шэрагам гуманітарных і палітычных ініцыятываў.
  • Яна выступала супраць сфальшаванага канстытуцыйнага рэфэрэндуму, ініцыяванага Лукашэнкам у 2022 годзе.
  • У лютым 2022 Ціханоўская асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны і саўдзел у ёй рэжыму А. Лукашэнкі, у сакавіку 2022 году стварыла беларускі Антываенны рух.
  • У красавіку 2022 году Ціханоўская на канфэрэнцыі Рады Бясьпекі ААН заявіла, што «поўдзень Беларусі фактычна знаходзіцца пад расейскай акупацыяй».
  • Ціханоўская правяла пасьпяховыя перамовы з урадам Польшчы і дамаглася асаблівых умоваў для прыезду і легалізацыі беларусаў, ня згодных з рэжымам Лукашэнкі.
  • У жніўні 2022 году Сьвятлана Ціханоўская стварыла Аб’яднаны пераходны кабінэт, назвала чатырох сваіх прадстаўнікоў.
  • У лістападзе 2022 Ціханоўская ўпершыню назвала сябе прэзыдэнтам-электам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG