Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі, што ў Менску дамоў да «палітычных» прыходзяць участковыя


Міліцыянты ў Магілёве. Архіўнае фота
Міліцыянты ў Магілёве. Архіўнае фота

У людзей праглядаюць сацсеткі і ўсталёўваюць бот «Магніт», паведамляюць праваабаронцы.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» атрымлівае інфармацыю, што апошнія дні ў розных раёнах Менску назіраецца актыўнасьць сілавікоў — участковыя прыходзяць увечары дадому да тых, каго раней затрымлівалі з палітычных матываў.

Паводле праваабаронцаў, у людзей праглядаюць Telegram і Instagram, гісторыю праглядаў і падабайкі на YouTube. Таксама на тэлефоны людзям ставяць бот «Магніт», які нібыта зьбірае інфармацыю пра кантакты чалавека (у тым ліку нумары тэлефонаў, ідэнтыфікатары пры рэгістрацыі ў Telegram і іншае).

Таксама вядома, што сілавікі перапісваюць зьвесткі тэлефонаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG