Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год бязьвізавага рэжыму ў Беларусі затрымалі 18 падарожнікаў з Латвіі


На мяжы Беларусі і Латвіі
На мяжы Беларусі і Латвіі

Нягледзячы на тое, што латвійскія грамадзяне да гэтага часу могуць наведваць Беларусь бязь візы, Міністэрства замежных спраў Латвіі заклікае гэтага не рабіць — праз рызыку правакацый з боку беларускіх уладаў супраць грамадзян Латвіі.

Пры ўезьдзе ў Беларусь яны могуць падвергнуцца правакацыям з боку беларускіх спэцслужбаў, быць лжыва абвінавачанымі ў парушэньні беларускіх законаў і арыштаваныя, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на МЗС краіны.

З моманту ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму ў красавіку 2022 года ў Беларусі арыштавалі ўжо 18 грамадзян Латвіі, якіх Беларусь абвінавачвае ў розных парушэньнях закону.

Што далей адбывалася з гэтымі людзьмі ў Беларусі, ведамства не паведамляе.

У МЗС нагадваюць, што праз адсутнасьць законнасьці ў Беларусі магчымасьці Латвіі аказваць дапамогу латвійскім грамадзянам вельмі абмежаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG