Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцам «Вясны» вядома пра 2,9 тыс. асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

На канец лютага ў месцах пазбаўленьня волі знаходзілася 1.463 палітычныя вязьні (на 5 сакавіка — 1.456), за месяц гэтым статусам надзялілі 69 асобаў, гаворыцца ў новай справаздачы праваабарончага цэнтру «Вясна» пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.

Разам з тым, адзначана ў дакумэнце, арганізацыі вядома як найменш пра 2,9 тыс. асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах.

Праваабаронцы канстатавалі, што «грамадзка-палітычная і эканамічная абстаноўка ў Беларусі зьяўляецца вынікам глыбокага крызісу правоў чалавека».

Падкрэсьліваецца, што на працягу месяца «улады працягвалі перасьлед грамадзян з палітычных матываў». Не спыняюцца «адвольныя затрыманьні грамадзян за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў».

«У лютым 2023 года „Вясне“ стала вядома пра 258 выпадкаў затрыманьня, 195 выпадкаў палітычна матываванага адміністрацыйнага перасьледу. Судзьдзямі прызначаны не менш як 31 адміністрацыйны арышт, 11 штрафаў», — гаворыцца ў справаздачы.

Праваабаронцы «па-ранейшаму фіксуюць факты ўжываньня катаваньняў і забароненых відаў абыходжаньня падчас расьсьледаваньня палітычна матываваных крымінальных спраў», а таксама «забароненых відаў абыходжаньня падчас адбываньня крымінальнага і адміністрацыйнага пакараньня паводле палітычна матываваных судовых рашэньняў».

Дагэтуль фіксуюцца факты перасьледу грамадзян «пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG