Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр камбат «Азова», які браў удзел у абароне «Азоўсталі» і некалькі месяцаў правёў у расейскім палоне


Завод «Азоўсталь» у Марыюпалі, Украіна. 11 траўня 2022
Завод «Азоўсталь» у Марыюпалі, Украіна. 11 траўня 2022

Памёр камандзір 1-га батальёна палка «Азоў» Алег Мудрак, які некалькі месяцаў правёў у расейскім палоне. Пра гэта напісаў у Instagram ягоны пляменьнік Данііл.

«Мудрак Алег Васільевіч — маёр, герой, сталёвы чалавек, мой дзядзька, мой брат, мая апора, мой гонар, мой маяк і прыклад характару! Ён гарэў гэтым жыцьцём, наасалоджваўся і запальваў сэрцы ўсіх людзей вакол», — напісаў Данііл.

Прычыны сьмерці ён не называе. Жонка камандзіра «Азова» Дзяніса Пракапенкі Кацярына выклала Instagram-сторыз, дзе гаворыцца, што ў 35-гадовага Мудрака спынілася сэрца.

Алег Мудрак браў удзел абароне горада-порта Марыюпаля, які з пачатку сакавіка 2022 года знаходзіўся ў аблозе. Байцы палка «Азоў» і іншых украінскіх падразьдзяленьняў тады аказаліся заблякаваныя на камбінаце «Азоўсталь». Летась у траўні Алег трапіў у расейскі палон. Яму ўдалося перажыць тэракт у калёніі ў Аленаўцы.

Яго фота — да і пасьля палону — апублікаваў на сваёй старонцы ў твітары журналіст Станіслаў Асееў.

16 траўня першых байцоў з «Азоўсталі» даставілі на акупаваную тэрыторыю Данбаса. 21 траўня Мінабароны РФ заявіла, што камбінат перайшоў пад кантроль расейскіх войскаў. Сьцьвярджалася, што ўсяго ў палон здаліся 2439 украінскіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі завода. У верасьні ў выніку абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расеяй Алег Мудрак у ліку іншых вярнуўся дадому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG