Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі. Сярод вызваленых — абаронцы «Азоўсталі»


Паведамляецца, што сярод вызваленых ёсьць вайсковы мэдык Кацярына Палішчук («Пташка»), якая знаходзілася ў расейскім палоне з 19 траўня 2022 году
Паведамляецца, што сярод вызваленых ёсьць вайсковы мэдык Кацярына Палішчук («Пташка»), якая знаходзілася ў расейскім палоне з 19 траўня 2022 году

Увечары ў сераду стала вядома, што Кіеў абмяняўся палоннымі з расейскім бокам. Сярод вызваленых — абаронцы заводу «Азоўсталь» у Марыюпалі.

Як паведаміў адзін з камандзіраў палка «Азоў» Максім Жорын, абмен палоннымі адбыўся ў сераду ўвечары, частка вайскоўцаў «Азову» ўжо дома.

«Нарэшце мы змаглі вярнуць яшчэ частку абаронцаў Марыюпалю, у тым ліку байцоў палка „Азоў“. Сёньня ўвечары адбыўся абмен, якога мы так доўга чакалі. Усе падрабязнасьці будуць пазьней», — паведаміў ён у Telegram.

Факт абмену палоннымі пацьвердзіў дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка.

«Добрыя навіны на ноч. Пакуль ідзе абмен, пра ўсё не раскажаш. Але прынамсі вызвалілі з палону кіраўніка патрульнай паліцыі (Марыюпалю. — РС.) Міхаіла Вяршыніна. Гераічны гарнізон Марыюупалю павольна вяртаецца дадому», — напісаў Андрушчанка ў Telegram.

Ён таксама апублікаваў фота зь некалькімі вызваленымі ўкраінцамі.

Дакладная колькасьць вызваленых палонных пакуль невядомая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG