Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Вінаградаў адужаў ад сухотаў; апэляцыю Кухты не задаволілі


Палітвязень Павал Вінаградаў
Палітвязень Павал Вінаградаў

У Беларусі 1433 чалавекі знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, паводле дадзеных праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўлады таксама перасьледуюць. Іншыя праваабарончыя ініцыятывы кажуць, што палітвязьняў яшчэ больш.

Анастасіі Кухце пакінулі прысуд бязь зьменаў

Палітзьняволеную Анастасію Кухту затрымалі 17 лютага 2022 году. Актывістку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • арт. 361 — Заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 361-1 — Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім.

11 лістапада Менскі гарадзкі суд прызначыў ёй 5 гадоў калёніі. Нядаўна КДБ дадаў яе ў «тэрарыстычны сьпіс».

16 лютага Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу палітзьняволенай. Прысуд пакінулі бязь зьменаў, а скаргу — без задавальненьня. Неўзабаве Кухту перавядуць у жаночую калёнію № 4.

Павал Вінаградаў без сухотаў

Палітзьняволены грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў адужаў ад сухотаў. Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook ягоная жонка Сьвятлана.

Пры канцы ліпеня мінулага году Вінаградава перавялі ў аршанскую калёнію № 12, дзе трымаюць вязьняў з актыўнай формай сухотаў і праводзяць іх лекаваньне. Цяпер, як сьцьвярджае Сьвятлана Вінаградава, ейнага мужа этапавалі назад у калёнію № 11 у Ваўкавыску.

Паўла засудзілі на 5 гадоў калёніі за адзін допіс у Facebook, прызнаўшы вінаватым у паклёпе на Лукашэнку, распальваньні сацыяльнай варожасьці і арганізацыі дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак. Суд зрабілі закрытым.

28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязьня ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG