Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У польскім урадзе прапануюць заблякаваць усе пераходы зь Беларусьсю


Закрыцьцё пераходу Баброўнікі — Бераставіца. Апошнія гадзіны працы. Ілюстрацыйнае фота
Закрыцьцё пераходу Баброўнікі — Бераставіца. Апошнія гадзіны працы. Ілюстрацыйнае фота

Намесьнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Яраслаў Сэлін заявіў, што варта падумаць аб закрыцьці ўсёй мяжы зь Беларусьсю ў адказ на рэпрэсіі супраць палякаў.

Як сказаў Яраслаў Сэлін у эфіры Польскага радыё, гэта балючы крок для Менску, але поўнае вырашэньне пытаньня рэпрэсій супраць палякаў адбудзецца «пасьля падзеньня рэжыму Лукашэнкі, і толькі пасьля падзеньня маскоўскага рэжыму».

На думку Сэліна, пасьля гэтага Польшча зможа пачаць супрацоўніцтва зь Беларусьсю на нармальных умовах. Ён адзначыў, што ў Беларусі і за яе межамі ёсьць палітычныя сілы, гатовыя ўзяць уладу і кіраваць «нармальна, цывілізавана і дэмакратычна». «Мы чакаем гэтага моманту, але, на жаль, пакуль захоўваецца рэжым Лукашэнкі», — цытуе Сэліна Беларуская служба Польскага радыё.

У адказ на васьмігадовы прысуд актывісту Саюзу палякаў на Беларусі Анджэю Пачобуту Польшча прыпыніла рух на памежным пераходзе ў Баброўніках.

  • 8 лютага журналісту і лідэру польскай нацыянальнай меншасьці Беларусі Анджэю Пачобуту прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
  • Працэс над Анджэем Пачобутам праходзіў у Горадзенскім абласным судзе з 16 студзеня ў закрытым рэжыме. Дату пачатку разгляду справы двойчы пераносілі зь невядомых прычын. Пачобута абвінавацілі, сярод іншага, у «закліках да санкцыяў» і «ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG