Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Wall Street Journal: Расея і Іран могуць плянаваць выпуск дронаў на заводзе ў Татарстане


Адзін з дронаў, які зьбілі ў Кіеве ў сьнежні 2022-га
Адзін з дронаў, які зьбілі ў Кіеве ў сьнежні 2022-га

Расея і Іран распрацоўваюць пляны па арганізацыі працы на расейскай тэрыторыі прадпрыемства па вытворчасьці каля 6 тысяч бесьпілётнікаў іранскай распрацоўкі, падобных да тых, якія Масква прымяняе пры ўдарах па аб’ектах ва Ўкраіне.

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі газэты The Wall Street Journal, якая спасылаецца на афіцыйных асобаў адной з краін – саюзьніц ЗША.

Па словах суразмоўцаў выданьня, Масква і Тэгеран спрабуюць стварыць больш хуткі бесьпілётнік, які будзе менш уразьлівы для ўкраінскай СПА.

У сьнежні мінулага году адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта Джо Байдэна папярэджвала, што Масква і Тэгеран разглядаюць магчымасьць будаўніцтва ў Расеі сумеснай лініі па вытворчасьці дронаў. Цяпер, паводле слоў зьвязаных з Вашынгтонам афіцыйных асоб, перамовы перарасьлі ў канкрэтныя пляны — зь візытам 5-га студзеня ў горад Елабуга ў Татарстане іранскай дэлегацыі. Там яе чальцы наведалі пустую пляцоўку, дзе ў будучыні плянуецца пабудаваць завод.

Узначальваў дэлегацыю Ірану брыгадны генэрал Абдала Мехрабі, які ўваходзіць у кіраўніцтва аэракасьмічных сіл Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі, а таксама Гасем Дамавандзян, кіраўнік дырэктар кампаніі Quds Aviation Industry — прадпрыемства, якое, паводле ацэнак ЗША, адыгрывае ключавую ролю ў вытворчасьці іранскіх бесьпілётнікаў.

Расейскія і іранскія прадстаўнікі на просьбу газэты аб камэнтары не адказалі, адзначае The Wall Street Journal.

  • Кіеў абвінавачвае Маскву ва ўжываньні іранскіх дронаў-камікадзэ «Шагед» пры нападзе на цывільныя абʼекты ў ходзе вайны. Па зьвестках амэрыканскага боку, Тэгеран ужо перадаў Маскве сотні бесьпілётнікаў, якія Расея выкарыстоўвала для паражэньня вайсковых і цывільных цэляў ва Ўкраіне. Расея абвінавачваньні адхіляе. У лістападзе летась Іран упершыню прызнаў пастаўкі бесьпілётнікаў Расеі, але сьцьвярджае, што іх абмежаваная партыя была адпраўлена яшчэ да ўварваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG