Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абстраляла цэнтар Харкава, ёсьць разбурэньні і пацярпелыя. ФОТА


Ратавальнікі нясуць жанчыну, якая пацярпела ў выніку ракетнага ўдару па Харкаве
Ратавальнікі нясуць жанчыну, якая пацярпела ў выніку ракетнага ўдару па Харкаве

Пяць чалавек пацярпелі ў выніку абстрэлу цэнтру Харкава раніцай 5 лютага. Пад атаку патрапіў Кіеўскі раён горада.

Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што адна з ракет трапіла ў жылы дом у цэнтры горада, другая — у будынак мясцовай ВНУ, ён атрымаў сур’ёзныя разбурэньні. Выданьне «Суспiльне» піша, што пад удар трапіў Харкаўскі нацыянальны ўнівэрсытэт гарадзкой гаспадаркі імя А. М. Бекетава.

Наступствы ўдару па Харкаве: пашкоджаны будынак унівэрсытэту
Наступствы ўдару па Харкаве: пашкоджаны будынак унівэрсытэту

Мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што, паводле папярэдніх зьвестак, абстрэл вёўся ракетамі С-300. Ён таксама паведаміў, што «вядома пра пажар у адным з жылых дамоў».

Пашкоджаны ракетай жылы дом
Пашкоджаны ракетай жылы дом

Паводле Алега Сінягубава, у выніку сённяшніх ракетных удараў па цэнтры Харкава пацярпелі 5 мірных жыхароў. У прыватнасьці, раненьне атрымаў ахоўнік ВНУ, яму надалі мэдыцынскую дапамогу на месцы. Яшчэ 4 чалавекі пацярпелі ў выніку трапляньня ракеты каля жылых дамоў: 54-гадовая жанчына і трое мужчын 51, 55 і 58 гадоў. Цяпер мэдыкі надаюць ім неабходную дапамогу.

Будынак унівэрсытэту, куды трапіла расейская ракета
Будынак унівэрсытэту, куды трапіла расейская ракета

Адзін з жылых дамоў, побач зь якім патрапіла ракета, атрымаў сур'ёзныя пашкоджаньні. Выратавальныя працы на месцы працягваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG