Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: у Беларусі вырас узровень злачыннасьці


Міліцыя ў Менску
Міліцыя ў Менску

У 2022 годзе ўзровень злачыннасьці на 100 тыс. насельніцтва павялічыўся на 1,8%, колькасьць загінулых зьменшылася, паведамляе газэта МУС «На варце», піша BPN.

Зафіксавана 952 злачынствы на 100 тыс. насельніцтва супраць 935 годам раней (1009 — у 2020-м, 932 — у 2019-м, 882 — у 2018-м).

Па дадзеных МУС, злачыннасьць павялічылася за кошт махлярства ў дачыненьні да пажылых грамадзян, якіх падманным шляхам прымушалі перадаць зламысьнікам грошы. Пік такіх злачынстваў прыпаў на травень. З чэрвеня па сьнежань іх колькасьць скарацілася амаль у 2,2 раза.

Супрацоўнікі крымінальнай міліцыі выявілі 30 каналаў пастаўкі наркотыкаў з-за мяжы, спынілі дзейнасьць 19 інтэрнэт-крамаў па продажы забароненых рэчываў.

МУС нібыта задакумэнтаваў незаконную дзейнасьць звыш 3,4 тыс. чалавек, якія сваімі дзеяньнямі наносілі шкоду эканоміцы.

У мінулым годзе ў краіне зафіксавана менш злачынстваў у грамадзкіх месцах і сельскай мясцовасьці. Зьнізілася колькасьць учыненых там забойстваў, рабаваньняў, фактаў наўмыснага прычыненьня цяжкіх цялесных пашкоджаньняў.

Пры гэтым колькасьць злачынстваў, учыненых у алкагольным ап’яненьні, не зьмянілася, у лячэбна-працоўныя прафілякторыі накіравана на траціну больш грамадзян, чым годам раней (лічбаў МУС не прыводзіць).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG