Асацыяцыя Беларускай фэдэрацыі футболу паведаміла, што на 86-м годзе жыцьця памёр легендарны футбаліст, нападнік менскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін.
Міхаіл Мустыгін нарадзіўся ў падмаскоўнай Каломне і пачаў футбольную кар’еру ў 1959 годзе ў маскоўскім ЦСКА. У менскім «Дынама» ён гуляў з 1962-га па 1972 год.
У 1963 годзе стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Савецкага Саюзу, а ў 1965 годзе — фіналістам розыграшу Кубку СССР. У 1967 годзе Міхаіл Мустыгін быў прызнаны лепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР — ён забіў 19 галоў.
Пасьля футбольнай кар’еры працаваў трэнэрам дзіцяча-юнацкіх футбольных школ Менску. Сярод яго вучняў шмат вядомых футбалістаў, сярод якіх і былы трэнэр барысаўскага БАТЭ, «Дынама» (Менск) і нацыянальнай зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка, які нядаўна ачоліў берасьцейскае «Дынама».
Міхаілу Мустыгіну было 85 гадоў.