Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі затрымалі пэнсіянэра, яго падазраюць у адпраўцы пасылак з бомбамі у амбасаду Ўкраіны


Паліцыя каля ўкраінскай амбасады ў Мадрыдзе пасьля выбуху, 30 лістапада 2022
Паліцыя каля ўкраінскай амбасады ў Мадрыдзе пасьля выбуху, 30 лістапада 2022

Арыштаваны мужчына, грамадзянін Гішпаніі, які дзейнічаў сам і не зьвязаны ні з адной групай.

У справе аб пасылках з бомбамі, адпраўленых у пасольства Ўкраіны ў Гішпаніі, рэзыдэнцыю гішпанскага прэмʼера і Мінабароны краіны, затрымалі 74-гадовага пэнсіянэра, паведамляе El Pais.

Па дадзеных выданьня, супрацоўнікі паліцыі арыштавалі ў горадзе Бургас на поўначы краіны 74-гадовага мужчыну як магчымага аўтара шасьці пасылак зь піратэхнічнымі матэрыяламі.

Паведамляецца што арыштаваны мужчына, грамадзянін Гішпаніі, дзейнічаў самастойна і не зьвязаны ні зь якімі групамі. Цяпер паліцыя праводзіць ператрус па яго месцы жыхарства ў Бургасе.

Нагадаем, 30 лістапада ў пасольстве Ўкраіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух. Прылада была ў адной з пасылак для ўкраінскага амбасадара. Тады канвэрты і скрынкі з бомбамі атрымаў яшчэ шэраг гішпанскіх ведамстваў, у тым ліку кампанія — пастаўшчык зброі Ўкраіне, прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс, Мінабароны Гішпаніі і спадарожнікавы цэнтар авіябазы Тарэхон-дэ-Ардас.

У ЗША і ЭЗ у дачыненьні гэтай рассылкі западозрылі расейскую арганізацыю «Рускі імперскі рух».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG