Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ByPol папярэдзілі, што новая рассылка аб пляне «Перамога» — фэйк


ByPol
ByPol

ByPol заклікае ня верыць непраўдзівай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў чатах, і не пераходзіць ні па якіх спасылках у такім паведамленьні.

ByPol зноў папярэджвае пра фэйкавую рассылку інфармацыі з прапановай пацьвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у пляне «Перамога» і адправіць адпаведнае паведамленьне на несапраўдны акаўнт.

ByPol заклікае не пераходзіць ні па якіх спасылках у такім паведамленьні, не адпраўляць ніякіх паведамленьняў у адказ, заблякаваць акаўнт, зь якога яно прыйшло.

Падкрэсьліваецца, што ўся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна ў арыгінальным чат-боце пляну «Перамога», у канале ByPol, а таксама ў канале Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG