Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пачаў спыняць дзеяньне дамоваў Рады Эўропы


Уладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму РФ законапраект аб адмене дзеяньня ў Расеі эўрапейскіх канвэнцый аб правах чалавека і спыненьні тэрарызму.

Пра гэта гаворыцца ў тэксьце законапраекту, апублікаванага ў базе дадзеных Дзярждумы.

Рашэньне аб спыненьні дзеяньня канвэнцый прынята ў сувязі з тым, што 16 сакавіка 2022 году Расея выйшла з Рады Эўропы – і цяпер у Расеі павінны перастаць дзейнічаць яе міжнародныя дамовы.

Усяго ў законапраекце пералічаная 21 дамова. Сярод іх – Канвэнцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод, Эўрапейская канвэнцыя аб спыненьні тэрарызму, Эўрапейская хартыя мясцовага самакіраваньня, Сацыяльная хартыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG