Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі другі раз за дзень абстрэльваюць Украіну. У Дніпро ракета патрапіла ў шматпавярховік, ёсьць загінулыя і параненыя

абноўлена

У Дняпры пад абстрэл патрапіў шматкватэрны дом.
У Дняпры пад абстрэл патрапіў шматкватэрны дом.

Удзень у суботу, 14 студзеня, ва Ўкраіне зноў прагучалі сыгналы аб маштабных авіяналётах, у многіх раёнах чуваць выбухі, працуюць сілы супрацьпаветранай абароны, паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы абласных ваенных адміністрацый.

У Дніпро пад абстрэл патрапіў шматкватэрны дом, паведамляе намесьнік кіраўніка Офіса прэзыдэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Валянцін Разьнічэнка піша пра 5 загінулых, 27 параненых, сярод іх 6 дзяцей дзеці. Усе шпіталізаваны.

У сацсетках пішуць, што ў Кіеве абвясьцілі аб экстраных адключэньнях электраэнэргіі.

Паведамляецца аб гуках выбуху ў Харкаве. Пасьля гэтага ў частцы горада зьнікла сьвятло. Акрамя гэтага, у Харкаве пасьля выбухаў зноў спынілася мэтро. Пазьней кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў аб двух «прылётах» у аб'ект крытычнай інфраструктуры. У рэгіёне ўведзена аварыйнае адключэньні сьвятла.

У Хэрсоне асобныя мікрараёны і 35 населеных пунктаў вобласьці часова адключаны ад электрасілкаваньня, паведаміў кіраўнік рэгіянальнай адміністрацыі Яраслаў Янушэвіч. Усяго без электрычнасьці засталіся больш за 98 тысяч абанэнтаў.

Першыя выбухі прагучалі ў паўднёвых рэгіёнах Украіны. Так, кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім заявіў, што «над нашай краінай» былі выяўленыя ракеты расейскай арміі, а пазьней паведаміў аб працы супрацьпаветранай абароны.

Таксама пасьля выбухаў, якія пачулі адэсіты, працу войскаў СПА ў рэгіёне пацьвердзілі ў Адэскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі.

Украінскія вайскоўцы паведамілі пра выбухі ў Крывым Рогу, Днепрапятроўскай і Віньніцкай абласьцях.

Мэр Львова Андрэй Садавы ў тэлеграме папярэдзіў гараджан аб высокай верагоднасьці ракетнага ўдару па горадзе.

Акрамя таго, ужо вядома пра групу расейскіх ракет над Сумскай вобласьцю.

Раніцай 14 студзеня жыхары Кіева пачулі магутныя выбухі, а пазьней у сталіцы была аб’яўлена авіяцыйная трывога. Армія РФ наносіць ракетны ўдар па горадзе, паведамляе Кіеўская гарадзкая ваенная адміністрацыя ў тэлеграме.

Таксама сёньня раніцай у адным з населеных пунктаў Кіеўскай вобласьці былі чутныя магутныя выбухі. У выніку ракетнага абстрэлу ў Кіеўскай вобласьці пашкоджаныя 18 прыватных дамоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG