Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі тэатар опэры і балета выключыў з рэпэртуару творы расейскіх кампазытараў да заканчэньня вайны


Людзі нясуць вялікі ўкраінскі сьцяг у знак пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну падчас сьвяткаваньня незалежнасьці Літвы. Вільня, 11 сакавіка 2022
Людзі нясуць вялікі ўкраінскі сьцяг у знак пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну падчас сьвяткаваньня незалежнасьці Літвы. Вільня, 11 сакавіка 2022

Літоўскі нацыянальны тэатар опэры і балета паведаміў аб зьменах у рэпэртуры у сувязі з адменай твораў расейскіх клясыкаў, паведамляе Delfi.

Такое рашэньне ў Літоўскім нацыянальным тэатры опэры і балета будзе дзейнічаць да заканчэньня расейскай вайны ва Ўкраіне. Гэта зроблена згодна з рэкамэндацыяй Міністэрства культуры Літвы, якое настойвала на ўстрыманьні ад публічных паказаў твораў расейскіх аўтараў, паколькі ў Расеі культура цесна зьвязаная з агрэсіўнай палітыкай краіны.

Аб гэтым, зьвяртаючыся да сусьветнай культурнай супольнасьці, прасіў раней і міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка.

«Мы спадзяёмся на разуменьне гледачоў тэатру і іхную падтрымку, тым больш што замест балетаў, ад якіх мы адмаўляемся, мы пакажам любімыя публікай спэктаклі», — сказала прадстаўніца Літоўскага тэатру опэры і балету Юргіта Скэціцэ-Нарвайшэнэ.

Так, у наступныя дні замест «Рамэа і Джульеты» Сяргея Пракоф’ева пакажуць балет «Барбара Радзівіл», а замест «Вясны сьвятой» Ігара Стравінскага — балет «Працэс».

«Абодва балета — вядомыя творы нацыянальнай сцэны. Балет Анжалікі Холінай „Барбара Радзівіл“ пасьпяхова зьбірае поўныя залі ўжо 12-ы сэзон — зь вясны 2011 г. Квіткі на гэты балет купіць нялёгка(...)У балеце расказана гісторыя каханьня Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста», — гаворыцца ў паведамленьні Літоўскага тэатру опэры і балету.

«Працэс» — дэбютны спэктакль Марцінаса Рымейкіса — публіка ўпершыню ўбачыла ў сьнежні 2017 года. Пастаноўку ўзнагародзілі двума «Залатымі сцэнічнымі крыжамі».

У тэатры выбачыліся перад гледачамі, якія загадзя куплялі квіткі на адмененыя спэктаклі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG