Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада дазволіла беларускім добраахвотнікам служыць ва Ўкраіне па кантракце


Пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны, архіўнае фота
Пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны, архіўнае фота

Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб праходжаньні вайсковай службы замежнікамі па кантракце. Пра гэта паведамляе народны дэпутат Яраслаў Жалязьняк у Telegram.

12 студзеня Вярхоўная Рада Ўкраіны ў другім чытаньні прыняла законапраект 8098, рашэньне падтрымаў 321 народны дэпутат.

Гэты законапраект дазволіць «забясьпечыць прававую дакладнасьць, роўныя магчымасьці і правы замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія праходзяць вайсковую службу ва ўсіх украінскіх вайсковых фармаваньнях, створаных у адпаведнасьці з законамі Ўкраіны».

«Пасьля пачатку расейскай агрэсіі многія замежныя грамадзяне выказалі жаданьне добраахвотна абараняць Украіну. Ужо быў прыняты шэраг законапраектаў, але захоўваліся недакладнасьці», — напісаў у сваім Telegram-канале дэпутат ВР Аляксей Ганчарэнка.

Пры ўнясеньні папярэдніх зьменаў у заканадаўства былі адзначаныя толькі тыя падразьдзяленьні, якія падпарадкоўваюцца Ўзброеным сілам Украіны, і не былі ўключаныя падразьдзяленьні, якія ўтварыліся пры Нацгвардыі Ўкраіны. У іх ліку — полк «Азоў», у якім служыць шмат замежных грамадзян, а таксама беларускія добраахвотніцкія падразьдзяленьні. У сувязі з чым замежныя вайскоўцы гэтых фармаваньняў былі «пазбаўленыя магчымасьці знаходзіцца легальна на тэрыторыі Ўкраіны і ў будучыні ня змогуць атрымаць украінскае грамадзянства», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекту 8098.

Цяпер зьмены ў закон ліквідуюць гэтыя перакосы.

«Мы вітаем рашэньне Вярхоўнай Рады пашырыць правы замежных добраахвотнікаў ва Ўкраіне, — напісаў у ТГ-канале дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка. — Закон дазваляе замежным, у тым ліку беларускім, добраахвотнікам легальна знаходзіцца на тэрыторыі Ўкраіны і атрымліваць украінскае грамадзянства ў спрошчаным парадку».

  • Ва Ўкраіне загінулі ўжо 18 добраахвотнікаў зь Беларусі. Вядома таксама пра як найменш 28 грузінскіх добраахвотнікаў, якія загінулі, ваюючы за Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG