Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгена Лівянта асудзілі другі раз па адміністрацыйным артыкуле


Яўген Лівянт
Яўген Лівянт

Як стала вядома Свабодзе, рэпэтытара Яўгена Лівянта асудзілі другі раз па адміністрацыйным артыкуле і далі яму 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

3 студзеня стала вядома, што затрыманаму ў сьнежні Яўгену Лівянту прысудзілі 14 сутак арышту, ягонай жонцы Юліі — 15, іхнай дачцы Ганьне — 14 сутак арышту. Іх утрымліваюць у менскай турме на Акрэсьціна.

Паводле «Вясны», сілавікі затрымалі таксама суўладальніка адукацыйнага цэнтру «100 балаў» Аляксея Іванова. На відэа сілавікоў яго прымушаюць назваць свой агульны даход за год, а таксама «прызнацца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Як стала вядома Свабодзе, Іванова затрымалі ў пятніцу 30 сьнежня і арыштавалі на 14 сутак.

Вядомага рэпэтытара Яўгена Лівянта затрымалі 28 сьнежня — сілавікі падазраюць яго ва ўдзеле ў пратэстах-2020, «перакрыцьці дарог» і нават «спробе дзяржперавароту», бо Лівянт уваходзіў у склад Каардынацыйнай рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG