Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвійская контравыведка затрымала шэф-рэдактара расейскага агенцтва Sputnik


Служба дзяржаўнай бясьпекі Латвіі затрымала шэф-рэдактара літоўскай службы расейскага дзяржаўнага агенцтва Sputnik Марата Касема. Яго арыштавалі ў Рызе і падазраюць у парушэнні санкцыйнага рэжыму.

Аб затрыманьні грамадзяніна Латвіі, які працуе на холдынг «Россия сегодня», куды ўваходзіць Sputnik, паведамляе выданьне Delfi са спасылкай на латвійскую службу дзяржаўнай бясьпекі. Імя затрыманага Delfi не называе.

Касем быў арыштаваны 5 студзеня і пераведзены ў Цэнтральную турму Рыгі. Як паведамляе агенцтва, іх супрацоўніку, акрамя абвінавачаньня ў парушэньні санкцый, магло быць прад’яўлена абвінавачаньне ў шпіянажы. Іншыя крыніцы гэтую інфармацыю не пацьвярджаюць.

Эўразьвяз у сакавіку 2022 году, пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, забараніў працу на тэрыторыі краін ЭЗ агенцтва Sputnik і тэлеканала RT. Забарона ўведзена да спыненьня вайны і да таго часу, пакуль Расея і зьвязаныя зь ёю СМІ «ня спыняць дзейнасьць па дэзынфармацыі і інфармацыйныя маніпуляцыі супраць ЭЗ».

Яшчэ да ўвядзеньня забароны на ўзроўні ЭЗ Латвія забараніла працу выданьняў холдынгу «Россия сегодня» , куды ўваходзіць Sputnik, на сваёй тэрыторыі. Там патлумачылі гэта пэрсанальнымі санкцыямі ЭЗ супраць генэральнага дырэктара холдынгу Дзьмітрыя Кісялёва.

Расея называе дзеяньні ЭЗ і Латвіі атакай на свабоду слова. Пасьля ўварваньня ва Ўкраіну Масква забараніла працу на сваёй тэрыторыі дзясяткам заходніх і расейскіх СМІ, абвінавачваючы іх у распаўсюджваньні дэзынфармацыі, і прыняла закон аб пазасудовым закрыцьці рэдакцый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG