Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанію Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, аштрафавалі на 390 мільёнаў эўра


Камісія па абароне дадзеных Ірляндыі (DPC) 4 студзеня наклала на кампанію Meta, якая, сярод іншага, валодае сацыяльнымі сеткамі Facebook і Instagram, штрафы ў памеры 390 мільёнаў эўра за парушэньне прыватнасьці дадзеных.

«Камісія па абароне дадзеных прыняла рашэньне аштрафаваць Meta Ireland на 210 млн эўра (за парушэньне агульнага рэглямэнту абароны пэрсанальных дадзеных у Facebook) і на 180 (за парушэньні ў Instagram)», — заявіў прадстаўнік камісіі.

Апроч аплаты штрафу, Meta павінна зьмяніць свае правілы абыходжаньня з асабістымі дадзенымі падпісантаў на працягу трох месяцаў, гаворыцца ў заяве DPC.

Па ацэнках DPC — вядучай кампаніі ў галіне абароны асабістых дадзеных у Эўропе, — Meta залішне свабодна распараджаецца асабістай інфармацыяй падпісантаў і выкарыстоўвае ў рэклямных мэтах дадзеныя, якія павінны быць канфідэнцыйнымі паводле прынятых у ЭЗ законаў — канкрэтна, паводле закону аб абароне пэрсанальных дадзеных, агульнаму для усяго Эўразьвязу (GDPR). Кампанія мусіць будзе зьмяніць сваю палітыку ў галіне пэрсаналізаванай рэклямы ў сацсетках, якую DPC лічыць занадта дакучлівай і парушаючай правы карыстальнікаў, гаворыцца ў прэс-рэлізе DPC.

Скаргі карыстальнікаў на палітыку Meta паступалі з 2018 году. Раней у Эўропе кампанію Meta і прыналежныя ёй Facebook і Instagram ужо неаднойчы штрафавалі за занадта вольнае па эўрапейскіх законах абыходжаньне з асабістымі дадзенымі падпісантаў, у тым ліку дзяцей, парушэнне дамоўленасьцяў аб выкарыстаньні файлаў cookie і адсочваньне пераваг падпісантаў для паказу ім рэклямы.

Кампанія Meta была зарэгістраваная ў ЗША ў 2021 годзе. Яе гендырэктар — праграміст і бізнэсоўца Марк Цукербэрг, стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook. Апроч Facebook, Meta належаць сацыяльныя сеткі і мэсэнджэры Instagram, WhatsApp і Oculus. Карыстальнікі гэтых сацсетак ёсьць ва ўсіх краінах сьвету. Аднак заканадаўства ЭЗ аб лічбавых правах і абароне пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў зьяўляецца больш складаным і жорсткім, чым амэрыканскае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG