З 1 студзеня 2023 году спыняе дзеяньне рашэньне Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 сакавіка 2021 г. № 305 «Аб мясцовым зборы», гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы Гродзенскага аблвыканкаму.
Пра ўвядзеньне ў 2023 годзе новага мясцовага збору за перасячэньне дзяржаўнай мяжы абяцаюць паведаміць дадаткова.
З 1 студзеня 2021 году абласныя рады дэпутатаў атрымалі права ўводзіць на тэрыторыі сваіх рэгіёнаў мясцовы збор за перасячэньне дзяржаўнай мяжы транспартнымі сродкамі ў пунктах пропуску. Гэта прадугледжваецца абноўленым Падатковым кодэксам.
Гарадзенская вобласьць увяла збор за перасячэньне мяжы ў памеры 1 базавай велічыні з 1 чэрвеня 2020 году. Акрамя Гарадзенскай вобласьці, мясцовыя зборы за перасячэньне мяжы ўвялі ў Віцебскай, Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях. Яго стаўка складала 1 базавую велічыню (цяперашні памер базавай велічыні — 32 рублі, з новага году — 37 рублёў).
Мясцовы збор за перасячэньне мяжы на выезд зь Беларусі «накіраваны на барацьбу з каранавіруснай інфэкцыяй», заявілі пасьля ўвядзеньня збору ў Дзяржаўным памежным камітэце.