Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дазволіў прымаць аплату за газ з «недружалюбных» краін у замежнай валюце


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін дазволіў прымаць аплату за пастаўкі расейскага газу ад «недружалюбных» краін у замежнай валюце, гаворыцца ва ўказе, апублікаваным на афіцыйным сайце прававой інфармацыі РФ.

Згодна з дакумэнтам, расейскія пастаўшчыкі прыроднага газу могуць праводзіць разьлікі з пакупнікамі газу з «недружалюбных» краін у валюце пры спагнаньні запазычанасьці за пастаўкі газу з такіх пакупнікоў або калі тыя самі пагашаюць доўг.

Разьлікі за газ, удакладняецца ва ўказе, могуць быць праведзены ў замежнай валюце, якая ўказана ў кантракце. Для гэтага ўпаўнаважаны банк на падставе заявы пастаўшчыка з Расеі павінен адкрыць спэцыяльны рахунак. Запазычанасьць за пастаўкі газу будзе лічыцца пагашанай пасьля залічэньня сродкаў замежнага пакупніка на такі рахунак.

31 сакавіка гэтага года Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб гандлі газам з «недружалюбнымі» краінамі толькі за рублі. Для пакупкі расейскага газу заходнія краіны павінны былі адкрыць рублёвыя рахункі ў «Газпромбанку». Указ Пуціна тычыўся толькі паставак «Газпромам» па трубаправодах.

Распараджэньне Пуціна азначала, што пакупнікі расейскага газу ў Эўропе (да «недружалюбных» расейскія ўлады аднесьлі ўсе краіны ЭЗ) павінны былі для аплаты паставак купіць на расейскім рынку рублі і ўжо рублямі аплаціць пастаўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG