Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольнены генэрал ФСБ, які курыраваў НДІ, дзе распрацоўваліся атруты


Аляксандраў, Осіпаў, Паняеў - меркаваныя супрацоўнікі ФСБ са «справы Навальнага»
Аляксандраў, Осіпаў, Паняеў - меркаваныя супрацоўнікі ФСБ са «справы Навальнага»

Начальнік Навукова-тэхнічнай службы (НТС) ФСБ генэрал-палкоўнік Эдуард Чарнавальцаў адпраўлены ў адстаўку.

Пра гэта паведамляе The Insider са спасылкай на крыніцы ў спэцслужбе. Па інфармацыі РБК, гэта адбылося яшчэ ў сярэдзіне сьнежня.

У падпарадкаваньні ў генэрала Чарнавальцава, як піша выданьне, знаходзіліся 8-ы Цэнтар ФСБ (абарона інфармацыі), Цэнтар спэцыяльнай тэхнікі і Упраўленьне спэцыяльнай сувязі ФСБ. Акрамя таго, Чарнавальцаў курыраваў НДІ-2 ФСБ, дзе, паводле шматлікіх расьсьледаваньняў, распрацоўваліся атруты і супрацоўнікі якога ўдзельнічалі ў атручваньні апазыцыянэраў Аляксея Навальнага, Уладзіміра Кара-Мурзы і пісьменьніка Дзьмітрыя Быкава.

Па афіцыйнай вэрсіі, Чарнавальцава адправілі на пэнсію па дасягненьні пэнсійнага ўзросту, хоць супрацоўніку ФСБ такога ўзроўню звычайна даюць даслужыць да 70 гадоў, адзначае выданьне.

Па словах крыніцы The Insider у ФСБ, у Крамлі былі вельмі незадаволеныя ўцечкамі базаў дадзеных, што дазволіла журналістам публікаваць расьсьледаваньні, у тым ліку пра набліжаных Пуціна.

Іншы суразмоўца выданьня, супрацоўнік НТС ФСБ расказаў, што Чарнавальцаў, які пражыў доўгі час у Кіеве, «вельмі шкадаваў аб пачатку ваеннай апэрацыі ва Ўкраіне і ў кампаніі сваіх сяброў не аднойчы казаў, што ўсё зайшло занадта далёка».

  • Аляксей Навальны быў шпіталізаваны ў Омску 20 жніўня 2020 году, пасьля яго перавезьлі на лячэньне ў Бэрлін, дзе нямецкія спэцыялісты знайшлі ў ягоным арганізьме сьляды баявога атрутнага рэчыва з групы «Навічок». Сам Навальны сьцьвярджае, што да яго атручваньня датычна ФСБ. Да такой жа высновы прыйшла і група расьсьледаваньняў Bellingcat. Яна таксама сьцьвярджала, што так званая каманда атручальнікаў з ФСБ мае дачыненьне да іншых замахаў — у прыватнасьці, на палітыка Ўладзіміра Кара-Мурзу, пісьменьніка Дзьмітрыя Быкава (пасьля лячэньня выжылі), палітыка Мікіту Ісаева (памёр). Расейскія ўлады адмаўляюць дачыненьне спэцслужбаў да ўсіх гэтых выпадкаў і самі факты атручваньня. У Расеі нават не адкрылі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG