Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bellingcat: супрацоўнікі ФСБ зьвязаныя з атручваньнем Кара-Мурзы


Уладзімір Кара-Мурза (малодшы).
Уладзімір Кара-Мурза (малодшы).

Група Bellingcat выявіла, што супрацоўнікі ФСБ, якія сачылі за Аляксеем Навальным у дзень яго атручваньня, сыстэматычна адсочвалі перамяшчэньні апазыцыянэра Уладзіміра Кара-Мурзы-малодшага перад двума яго атручваньнямі — у 2015 годзе і ў 2017 годзе.

«Колькасьць супадальных паездак — сем напрамкаў і чатырнаццаць рэйсаў — робіць выпадковае супадзеньне статыстычна неверагодным. Публічнасьць Кара-Мурзы і карціна пастаяннай сачэньня маюць значнае падабенства зь іншымі спробамі замахаў гэтай групы ФСБ», — піша Bellingcat.

  • У 2015 годзе Кара-Мурзе раптам стала кепска ў часе сустрэчы з калегамі. Лекары паставілі дыягназ «вострая хвароба нырак на фоне інтаксыкацыі». Доўгі час палітык знаходзіўся ў стане штучнай комы, быў падлучаны да апаратаў штучнага жыцьцезабесьпячэньня. Экспэртыза, праведзеная ў Францыі, устанавіла значнае перавышэньне нормы ўтрыманьня цяжкіх мэталаў у арганізьме палітыка, але расійская судова-мэдычная экспэртыза ня здолела пацьвердзіць атручэньне.
  • У лютым 2017 года Кара-Мурза быў шпіталізаваны ў крытычным стане ў маскоўскую лякарню з такімі ж сымптомамі, як і ў першы раз. Кара-Мурза выжыў. Як ён пазьней распавядаў, лекары сьцьвярджалі, што ягоныя шанцы на выжываньне былі каля 5%.

Bellingcat сьцьвярджае, што супрацоўнікі Інстытуту крыміналістыкі ФСБ сачылі за Уладзімірам Кара-Мурзой у пэрыяд і да першай шпіталізацыі, і аж да другой. У расьсьледаваньні гаворыцца, што за тры месяцы, якія папярэднічалі шпіталізацыі, Уладзіміра Кара-Мурза ў паездках па Расеі па меншай меры чатыры разы суправаджалі меркаваныя супрацоўнікі ФСБ. Гэта былі паездкі ў Томск, Санкт-Пецярбург, Калінінград і Казань. Паездка ў Казань адбылася з 22 па 24 траўня 2015 года. Кара-Мурза і ягоныя спадарожнікі вярнуліся ў Маскву менш чым за 48 гадзін да зьяўленьня сымптомаў атручваньня.

Адзінае імя, якое злучае ўсе чатыры паездкі, — гэта імя Аляксандра Самафала — меркаванага афіцэра ФСБ. У базе дадзеных, якую Bellingcat набыў на расейскім чорным рынку, ёсьць згадка пра правы кіроўцы Самафала, выдадзеныя у 2006 годзе. Там яго адрас пазначаны як «вайсковая частка 2567», што адпавядае адрасу акадэміі памежнай службы ФСБ у падмаскоўным Галіцына. На працягу 2015-2016 года Самафал 12 разоў суправаджаў Кара-Мурза ў яго паездках па розных гарадах Расеі. Некалькі разоў зь ім разам апынаўся меркаваны супрацоўнік Інстытуту крыміналістыкі ФСБ Канстанцін Кудраўцаў (вядомы па расьсьледаваньні аб атручэньні Аляксея Навальнага), а таксама Раман Мезянцаў, старэйшышы афіцэр 2-га ўпраўленьня ФСБ.


Па вэрсіі Bellingcat, у першы Кара-Мурза мог быў атручаны ў Маскве шляхам падмешвалатруту ў ежу або нанясеньня атруты на нейкія прадметы ў кватэры, дзе жыў апазіцыянэр. Альбо атрута была нанесеная на адзеньне Кара-Мурзы ў гатэлі Казані, а апрануў ён яе, ужо знаходзячыся ў Маскве.

  • Сам Кара-Мурза раней сьцьвярджаў, што яго мэтанакіравана спрабавалі атруціць рэчывам, якое, па яго здагадцы, даступнае толькі расейскім спэцслужбам. У якасьці матыву злачынства апазыцыянэр называе помсту за палітычную дзейнасьць у Расеі, у прыватнасьці — за лабіраваньне «закона Магніцкага», прынятага ў ЗША ў 2012 годзе. Закон дазволіў увесьці санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, якія, на думку Вашынгтона, парушаюць правы чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG