Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы Лойцы зноў прысудзілі 15 сутак. Яе тэрмін зьняволеньня вырас да 90 дзён


Наста Лойка
Наста Лойка

Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка і пазьней чатыры разы прысуджвалі адміністрацыйны арышт.

У судзе Першамайскага раёну Менску 14 сьнежня разгледзелі чарговую адміністрацыйную справу Насты Лойкі.

Па выніках суду Насьце зноў прысудзілі 15 дзён адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 19.1 («Дробнае хуліганства»), паведамляе @humanconstanta.

Наста Лойка павінна была выйсьці на волю 12 сьнежня, пасьля адбываньня трох папярэдніх адміністрацыйных арыштаў запар.

За апошнія 4 месяцы гэта ўжо шосты суд над Настай. Улічваючы новы адміністрацыйны арышт, Наста будзе знаходзіцца ў няволі 90 сутак.

Праваабаронца Наста Лойка ня выйшла на волю пасьля чарговых 15 дзён адміністрацыйнага арышту, інфармацыі пра месца яе знаходжаньня няма, паведамляе @humanconstanta.

Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка і чатыры разы асудзілі на адміністрацыйны арышт.

Як і ў папярэднія разы, 29 лістапада Насту Лойку асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»), паведамляе @humanconstanta.

На адным з судоў праваабаронца расказала пра катаваньні — супрацоўнік ГУБАЗіКу ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ўва ўнутраны двор і пакінуў там бяз вопраткі на 8 гадзін. У выніку зьняволеная моцна захварэла.

За гэты час на Акрэсьціна ўдалося перадаць для яе лекі, аднак ёсьць інфармацыя, што яны да Насты так і не дайшлі.

Нягледзячы на цяжкі фізычны стан, Наста была ў зьняволеньні бязь цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены, паведамляла @humanconstanta.

Наста Лойка прыйшла ў валянтэрскую службу праваабарончага цэнтру «Вясна» яшчэ падлеткам. 8 гадоў адпрацавала ў грамадзкай прымальні «Вясны». У 2018 годзе стала сузаснавальніцаю праваабарончай арганізацыі Human Constanta.

У Human Constanta Наста займалася абаронай правоў замежных грамадзян і людзей без грамадзянства. Працавала над праблемамі рэпрэсіўнага «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства, нефармальнай адукацыі ў сфэры правоў чалавека.

І «Вясну», і Human Constanta ўлады Беларусі зьліквідавалі.

Саму Насту за апошнія месяцы некалькі разоў затрымлівалі і арыштоўвалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG