«Ад братняга народу Казахстану пад ялінку мы атрымалі цудоўны падарунак: 41 магутны генэратар для нашых мэдустановаў! — паведамляе Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны. — Яны будуць перакінутыя ў рэгіёны, якія знаходзяцца пад ударам расейскіх агрэсараў і дзе яны найбольш патрэбныя — у Мікалаеўскую, Днепрапятроўскую і Харкаўскую».
На сайце міністэрства паведамляюць, што закупку генэратараў прафінансаваў казахстанскі бізнэс. «Кожны генэратар — гэта гарантыя бесьперабойнай работы апэрацыйных, рэанімацыйных і кіслародных станцый», — падкрэсьліў міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко.
Апошнія тыдні расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць энэргетычныя аб’екты Ўкраіны. Паводле ўкраінскіх афіцыйных асобаў, зьнішчана каля 50 працэнтаў энэргетычнай інфраструктуры.