Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Pink Floyd сабраў 450 тысяч фунтаў для падтрымкі ўкраінцаў


Дэйвід Гілмар
Дэйвід Гілмар

Брытанскі рок-гурт Pink Floyd сабраў больш за 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў ад продажу песьні Hey, Hey, Rise Up («Червона Каліна») на падтрымку ўкраінскіх дабрачынных арганізацый. Запіс зрабілі сумесна зь лідэрам украінскага гурту «Бумбокс» Андрэем Хлыўнюком.

Прэм'ера кліпа адбылася ў YouTube 7 красавіка. З таго часу яго паглядзелі больш за 11 мільёнаў чалавек.

Кампазыцыю запісалі Дэйвід Гілмар і Нік Мэйсан, якія гралі ў Pink Floyd на піку папулярнасьці гурту. У стварэньні кліпу таксама ўдзельнічалі рэжысэр Ніцін Соўні і бас-гітарыст Гай Прат.

Гілмар шмат гадоў запар адмаўляўся ад прапановы адрадзіць Pink Floyd. Але, паводле артыста, агрэсія Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны прымусіла яго зьмяніць рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG