Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: у Кітаі 37 млн чалавек заразіліся COVID-19 за адзін дзень


У Кітаі за 20 сьнежня каранавіруснай інфэкцыяй заразіліся 37 мільёнаў чалавек. Пра гэта піша Bloomberg, спасылаючыся на закрытае паседжаньне Нацыянальнай камісіі аховы здароўя Кітаю.

Усяго за першыя 20 дзён сьнежня каранавіруснай інфэкцыяй заразіліся 248 мільёнаў чалавек, то бок амаль 18% насельніцтва краіны. У пратаколе паседжаньня не гаворыцца, колькі чалавек памерла.

Як адзначае Bloomberg, рэзкі ўсплёск новых выпадкаў можа быць зьвязаны з тым, што ўлады Кітаю адмянілі абмежаваньні, уведзеныя ў рамках палітыкі нулявой цярпімасьці да COVID-19. Гэта прывяло да распаўсюду варыянту вірусу «омікрон» сярод насельніцтва зь нізкім узроўнем натуральнага імунітэту. Адзначаецца, што каранавіруснай інфэкцыяй заразіліся больш за палову жыхароў Пэкіну і правінцыі Сычуань.

Пасьля публікацыі Bloomberg афіцыйная прадстаўніца кітайскага МЗС Мао Нін заявіла, што каранавірусная сытуацыя ў краіне «прадказальная і знаходзіцца пад кантролем».

«Узровень вакцынацыі працягвае расьці, магчымасьці лячэньня бесьперапынна павышаюцца, магутнасьці па вытворчасьці мэдычных тавараў працягваюць пашырацца, а агульны запас поўнасьцю задавальняе попыт», — заявіла дыпляматка.

  • Улады Кітаю пачалі зьмякчаць каранавірусныя абмежаваньні на пачатку сьнежня пасьля масавых пратэстаў. Ад 7 сьнежня ў краіне адмянілі абавязковае тэставаньне на COVID-19 для тых, чыя праца не зьвязаная з павышанай рызыкай заражэньня. «Зоны высокай рызыкі» заражэньня каранавірусам сталі ўводзіць не па вуліцах і кварталах, а па будынках, кватэрах, паверхах і хатніх гаспадарках. Таксама жыхарам Кітаю больш не патрэбны сэртыфікат аб вакцынацыі для паездак унутры краіны або для ўваходу ў грамадзкія месцы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG