Пра гэта паведамілі калегі праваабаронца.
Разьвітаньне з Гулаком, які раптоўна пайшоў з жыцьця, адбудзецца ў Вільні 20 сьнежня, з 14:00 да 17:30 ва ўнівэрсітэцкім касьцёле Сьвятых Янаў (малая капліца, зьлева). Адрас: Šv. Jono g. 12.
Дзьверы разьвітальнай залі будуць адчыненыя з 13:50. Разьвітаньне пройдзе ў фармаце грамадзянскай паніхіды.
Праваабаронца Алег Гулак памёр 16 сьнежня, яму было 55 гадоў.