Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: у Эўразьвязе зноў паўсталі супярэчнасьці па цане на расейскі газ, 12 краін патрабуюць зьніжэньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адразу 12 краін, паводле інфармацыі крыніц выданьня, хочуць перагляду вышыні ўсталяванай цаны.

Эўразьвяз толькі на мінулым тыдні дамовіўся і ўвёў «столь» цэнаў на расейскую нафту, але цяпер паўсталі новыя супярэчнасьці. Bloomberg паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што пярэчаньні з нагоды прапаноў па «столі» Чэхіі, якая старшынюе ў ЭЗ, накіравала група адразу з 12 краін.

Першапачатковы плян ЭЗ быў такім: уключаць абмежаваньне цаны, калі цана газу на працягу ня менш як двух тыдняў будзе перавышаць на Амстэрдамскай біржы €275 за 1 МВт-ч (каля $ 3 тыс. за 1 тыс. кубамэтраў), а розьніца з цаной на СПГ павінна быць большай за €58 ня менш за 10 дзён. Чэхія прапаноўвала зьнізіць цану да €220, а розьніцу — да €35.

Цяпер жа 12 краін, сярод якіх Бэльгія, Грэцыя, Італія, Польшча, Латвія, Літва і іншыя, заявілі, што і чэскія лічбы занадта высокія, і пагражаюць кааліцыйна заблякаваць прыняцьце столі, калі іх патрабаваньні ня ўлічаць.

Галасаваньне па «столі» цэнаў на расейскі газ павінна адбыцца ўжо 15-16 сьнежня. Эўропа хоча зьменшыць газавую залежнасьць ад Расеі і пакараць Крэмль за вайну, разьвязаную супраць Украіны.

Расея не аднойчы заяўляла, што любая спроба ЭЗ увесьці столь коштаў на расейскі газ будзе азначаць спыненьне яго паставак у Эўропу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG