Як паведамляе тэлеграм-канал dev.by, спасылаючыся на размовы з супрацоўнікамі менскага і варшаўскага офісаў, звальненьні сталі поўнай нечаканасьцю..
«Уся хваля звальненьняў прайшла за адзін дзень. Пад скарачэньні трапілі ўсе: звычайныя супрацоўнікі, дырэктары студый, топ-мэнэджмэнт. У офісе панавала поўная нявызначанасьць, усе былі ў стрэсавым стане: ніхто ня ведаў, каму могуць заблякаваць кампутар і паклікаць на размову», — сказаў адзін з суразмоўцаў.
Мэдыя зьвязвалі скарачэньні з нэгатыўным уплывам на гульнявую індустрыю высокай інфляцыі, а таксама з аднаўленьнем эканомікі пасьля пандэміі.
- Playtika (Playtika Holding Corp.) — ізраільская ІТ-кампанія ў галіне лічбавых гульняў. У 2021 годзе ў Playtika было больш за 35 мільёнаў актыўных карыстальнікаў штомесяц. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў ізраільскім горадзе Герцлія.