Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер канчаткова: Эўразьвяз ухваліў столь цэнаў на расейскую нафту. Зяленскі расчараваны. Вугоршчына «саскочыла»


3 сьнежня Рада Эўразьвязу пасьля працяглых перамоваў ухваліла рашэньне па ўсталяваньні ліміту цаны на нафту, якая экспартуецца Расеяй, на ўзроўні 60 даляраў ЗША за барэль, паведамляецца на афіцыйным сайце Эўрапейскай рады.

У той жа час прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падчас вечаровага звароту сёньня заявіў, што ўзровень 60 долараў за барэль зьяўляецца недастатковым. Паводле яго, цана павінна быць абмежавана на ўзроўні 30 даляраў за барэль.

Вугоршчына дамаглася для сябе вызваленьня ад гэтай меры. Кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта заявіў, што яго краіна «шмат змагалася» за нацыянальныя інтарэсы падчас перамоваў у Эўразьвязе, у выніку чаго была вызваленая ад неабходнасьці прымяненьня столі цэн на пастаўкі нафты з Расеі.

Абмежаваньне коштаў на расейскую нафту набудзе моц 5 сьнежня 2022 году.

  • Цэнавая столь азначае, што 32 дзяржавы (27 краін ЭЗ, а таксама Вялікабрытанія, ЗША, Канада, Японія і Аўстралія) будуць надаваць паслугі, зьвязаныя з расейскай танкернай нафтай толькі ў тым выпадку, калі яе закупілі па кошце 60 даляраў за барэль ці ніжэйшым. Паслугі ўключаюць у сябе абавязковае страхаваньне перавозак.
  • Краіны вызначылі ліміт цэн, каб скараціць даходы Расеі, якія дапамагаюць ёй працягваць вайну ва Ўкраіне, і не дапусьціць спыненьня паставак і скачка сусьветных цэн на нафту. ЗША і Эўразьвяз адмовіліся ад закупак расейскай танкернай нафты, таму меры «асабліва важныя для краін зь нізкім і сярэднім узроўнем даходу, якія моцна пацярпелі ад наступстваў вайны Расеі ва Ўкраіне».
  • Расея неаднаразова абяцала не прадаваць нафту па цане, ніжэйшай за рынкавую, тым краінам, якія ўвядуць столь. Пакуль нафта расейскай маркі Urals на сусьветным рынку каштуе крыху больш за 69 даляраў за барэль. Пры гэтым трэйдары адзначаюць, што азіяцкія краіны, у прыватнасьці Індыя і Кітай, купляюць расейскую нафту зь вялікай скідкай – да 30%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG