Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Нямеччыны просяць канцлера Шольца дапамагчы Марыі Калесьнікавай канкрэтнымі мерамі. Якімі менавіта


Марыя Калесьнікава, 2020 год
Марыя Калесьнікава, 2020 год

Прадстаўнікі беларускай дыяспары Нямеччыны даслалі адкрыты ліст канцлеру Нямеччыны Олафу Шольцу.

Яны просяць канцлера праявіць актыўнасьць і падтрымаць Марыю Калесьнікаву канкрэтнымі мерамі:

  • патрабаваць доступу да Марыі групы нямецкіх лекараў у прысутнасьці амбасадара Нямеччыны;
  • патрабаваць падтрымкі тэрапіі нямецкімі лекарамі;
  • патрабаваць права на наведваньне для бацькі і адваката;
  • патрабаваць знаходжаньня ў цывільным шпіталі да поўнага выздараўленьня Марыі;
  • патрабаваць вызваленьня Марыі і ўсіх несправядліва зьняволеных у Беларусі людзей.

Адкрыты ліст апублікаваны на сайце freemaria.de.

Цяпер аўтары звароту вядуць кампанію па інфармаваньні палітыкаў, мэдыйных і грамадзкіх дзеячаў для збору подпісаў.

  • 29 лістапада стала вядома, што Марыю Калесьнікаву даставілі з калёніі ў цяжкім стане ў шпіталь хуткай дапамогі ў Гомелі. Марыю праапэравалі, у шпіталі яна застаецца як найменш да панядзелка. Аднак аўтары адкрытага ліста падкрэсьліваюць, што небясьпека здароўю і жыцьцю Марыі не мінула.
  • Пасьля таго, як стала вядома пра шпіталізацыю, Эўрапейскі зьвяз запатрабаваў, каб беларускі рэжым неадкладна вызваліў з-пад варты Марыю Калесьнікаву і забясьпечыў ёй тэрміновае і належнае лячэньне. А Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што «рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасьць за здароўе і стан Марыі Калесьнікавай і 1440 іншых палітзьняволеных» і што «вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці».

Што трэба ведаць пра вырак Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку

Прысуд палізьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку вынесьлі 6 верасьня 2021 году. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • змова з мэтай захопу ўлады;
  • заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
  • стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраўніцтва ім.
Максім Знак і Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021
Максім Знак і Марыя Калесьнікава ў судзе 6 верасьня 2021

Працэс заняў 17 паседжаньняў.Віны ніхто з палітвязьняў не прызнаў.
Марыя Калесьнікава і Максім Знак далучыліся да выбарчага штабу Віктара Бабарыкі ў траўні 2020-га — амаль адразу пасьля таго, як той абвясьціў пра сваё рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Абое сталі тварамі кампаніі нароўні з самім Бабарыкам — зьяўляліся на працэдуры падачы дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК, падавалі туды сабраныя Бабарыкам подпісы за вылучэньне, актыўна камэнтавалі ход кампаніі і пляны штабу пасьля затрыманьня самога Бабарыкі.

Пасьля стварэньня аб’яднанага штабу і Максім Знак, і Марыя Калесьнікава працягнулі актыўную дзейнасьць у выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Пасьля стварэньня Каардынацыйнай рады Знак і Калесьнікава ўвайшлі ў яе прэзыдыюм.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG