Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды вырашылі заблякаваць уступленьне Баўгарыі ў Шэнген


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На наступным тыдні Нідэрлянды дадуць згоду на далучэньне Румыніі і Харватыі да Шэнгенскай зоны, але заблякуюць уступленьне Баўгарыі.

Такое рашэньне ў пятніцу прыняў нідэрляндзкі ўрад.

Пашырэньне Шэнгену на тры краіны стаіць на парадку дня сустрэчы міністраў унутраных спраў краін ЭЗ 8 сьнежня.

Міністар замежных спраў Нідэрляндаў Вопку Хукстра заявіў, што пакуль «яшчэ занадта рана» даваць згоду на ўступленьне Баўгарыі. «Толькі тады, калі будзе зразумела, што краіна зьяўляецца канстытуцыйнай дзяржавай, якая добра функцыянуе, якая здольная змагацца з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю, Нідэрлянды могуць зрабіць новую ацэнку», – сказаў ён.

Паводле прэм'ер-міністра Марка Рутэ, гэта будзе «магчыма, у наступным годзе», але да гэтага часу застаецца заклапочанасьць адносна памежнага кантролю. «Вы тэарэтычна рызыкуеце, што праз такую краіну пачнецца міграцыйная плынь», – сказаў ён.

Раней паведамлялася, што акрамя Нідэрляндаў згоду на ўступленьне Баўгарыі ў Шэнген таксама ня дасьць Швэцыя.

  • Эўрапейскі парлямэнт у кастрычніку заклікаў дзяржавы-удзельніцы неадкладна дазволіць Румыніі і Баўгарыі далучыцца да Шэнгенскай зоны. Пазьней такое рашэньне прынялі і ў дачыненьні да Харватыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG