Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР: нападнік у Арланда дэкляраваў вернасьць «Ісламскай дзяржаве»


Паліцыя правяла ператрус у доме нападніка ў Арланда
Паліцыя правяла ператрус у доме нападніка ў Арланда

29-гадовы нападнік, які забіў 50 чалавек у амэрыканскім горадзе Арланда і параніў яшчэ больш за паўсотні, задэкляраваў адданасьць экстрэмісцкай групоўцы «Ісламская дзяржава». Паводле дадзеных ФБР, Амар Матын непасрэдна перад масавым забойствам патэлефанаваў у паліцыю з такой заявай.

Таксама і сама групоўка радыкальных ісламістаў пацьвярджае сваю адказнасьць за тэракт. Пра гэта са спасылкай на ляяльнае «Ісламскай дзяржаве» інфармацыйнае агенцтва AMAQ паведамляе Reuters.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 12 чэрвеня заявіў, што напад на начны клюб у Арланда зьяўляецца жахлівым «актам нянавісьці», а амэрыканцы не павінны паддавацца страху.

«Напад на любога амэрыканца зьяўляецца нападам на ўсіх нас», — адзначыў Абама.

На месцы страляніны ў Арланда
На месцы страляніны ў Арланда

Страляніна ў гей-клюбе «Пульс» у Арланда адбылася ў ноч на 12 чэрвеня. Напад зьдзейсьніў чалавек па імені Амар Матын, якога забілі паліцыянты падчас штурму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG